29 красавiка 2024, панядзелак, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» пагражае перакрыць газ Украіне ў чэрвені

2
«Газпрам» пагражае перакрыць газ Украіне ў чэрвені

Расейская кампанія абмяжуе пастаўкі газу, калі не будзе перадаплаты за яго.

Пра гэта сказаў у пятніцу ў Варшаве кіраўнік расейскага Мінэнерга Аляксандр Новак, паведамляе РІА "Новости".

"16 траўня - гэта тэрмін, калі будзе выстаўлены рахунак за газ у чэрвені і дае магчымасць да 31 траўня аплаціць пастаўкі. Калі аплаты не будзе, "Газпрам" фактычна будзе мець магчымасць абмежаваць аб'ём паставак газу ва Украіну", - сказаў Новак.

Таксама Новак заявіў, што Украіна на трохбаковых перамовах па газе ў Варшаве не агучыла тэрміны аплаты газавага доўгу Расеі. "Ад украінскага боку не пачулі, калі і ў якіх аб'ёмах будзе аплочаны доўг", - сказаў Новак, нагадаўшы, што запазычанасць цяпер складае 3,5 мільярда даляраў.

Ён станоўча ацаніў прадастаўленне МВФ крэдыту Украіне і паведаміў, што не атрымаў адказу ад Украіны, якая частка крэдыту будзе накіраваная на пагашэнне доўгу за газ. "У цэлым частка сродкаў крэдыту павінна быць выдзеленая на пагашэнне запазычанасці", - сказаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках