29 красавiка 2024, панядзелак, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія ідэолагі забаранілі спектакль для дзяцей-інвалідаў

4
Берасцейскія ідэолагі забаранілі спектакль для дзяцей-інвалідаў

Спектакль «Малефіцыюм» быў у праграме фестывалю асаблівых тэатраў «Непратаптаны шлях».

У штогадовай акцыі бяруць удзел дзеці з псіхафізічнымі разладамі. Калектыў «Крылаў халопа» мерыўся правесці майстар-класы для гэтых дзяцей, а потым прайсціся з імі па цэнтральных вуліцах горада, піша «Виртуальный Брест».

За некалькі дзён да выступу стала вядома, што арганізатары фестывалю - грамадскае аб'яднанне «Інвалід і асяроддзе» - адмовіліся ад спектакля. Са слоў актрысы незалежнага тэатра Аксаны Гайко, забарона ідзе ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі Берасцейскага гарвыканкама.

«У іх цяпер такая тактыка, што нібыта ўсё добра, дырэктыўных забарон няма. Але ў той жа час яны прымусілі гэтых няшчасных арганізатараў, якія так хацелі нашага ўдзелу, забраць запыт. Разумееце, арганізатары самі баяцца, што іх фестываль таксама патрапіць пад якую-небудзь плягу», - паведаміла Аксана Гайко.

Дарэчы, спектакль «Малефіцыюм» неаднаразова паказвалі ў Берасці. У 2007 годзе ён нават распачынаў Міжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа».

Нагадаем, што выступы незалежнага тэатра «Крылы халопа» не першым разам забараняюць у родным месце. Сёлета ў пачатку сакавіка нібыта праз рамонт у Цэнтры культуры і адпачынку скасавалі іхны спектакль пра Чарнобыль.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках