29 красавiка 2024, панядзелак, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікі нападу на адэскі Еўрамайдан прыехалі з Данецка

4

Дэманстранты распляжылі аўтамабіль, на якім сепаратысты прыбылі ў Адэсу.

Адпаведныя фота выклаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» актывіст Віталь Уманец, які прысутнічае на месцы падзей.

Мяркуючы са здымкаў, частка прарасейскіх актывістаў прыехала ў Адэсу на аўто з данецкі нумарамі.

Нагадаем, сёння ўсю другую палову дня ў цэнтры горада ішлі баі. Прарасейскія экстрэмісты напалі на марш «За адзінства Украіны», які арганізавалі актывісты Майдана, мясцовая самаабарона, харкаўскія і адэскія футбольныя фанаты. Амаль адразу пасля таго, як шэсце рушыла ў накірунку вуліцы Дэрыбасаўскай, пачуліся выбухі ад разрыву святлогукавых гранат, у бок актывістаў паляцелі дымавыя шашкі.

Дзясяткі чалавек атрымалі раны ў выніку сутыкненняў, як мінімум адзін загінуў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках