29 красавiка 2024, панядзелак, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усходняя Украіна рыхтуецца прыняць удар акупантаў

1

Вайскоўцы пры падтрымцы мясцовага насельніцтва ўсталявалі блок-пасты на ключавых дарогах Сумскай вобласці.

Такія захады зробленыя ў сувязі з напружаным становішчам на ўсходзе краіны, паведамляе Управа прэсы і інфармацыі Міністэрства абароны Украіны.

"Сіламі асабовага складу адной з вайсковых частак Узброеных сіл Украіны пры падтрымцы мясцовага насельніцтва на ключавых магістральных аўтамабільных дарогах Сумскай вобласці арганізаваныя шэраг блок-пастоў з дзяжурствам у 24 гадзіны", - гаворыцца ў паведамленні.

Вайскоўцы спыняюць і правяраюць усе падазроныя аўтамабілі. Першачарговая ўвага надаецца грузавым аўтамабілям, якія могуць перавозіць як вайсковыя, так і грамадзянскія грузы.

"У рамках выканання пастаўленых задач вайскоўцы таксама дапамагаюць прадстаўнікам органаў унутраных спраў. У прыватнасці, надоечы імі было выяўлена выкрадзенае аўто", - распавялі ў Міністэрстве абароны.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны. Журналісты заходніх СМІ паведамлялі, што сярод баевікоў прысутнічаюць і беларусы.

У адказ улады Украіны прынялі пастанову аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку. 24 красавіка ўкраінскія жаўнеры пачалі вызваленне Славянска, аднак на наступны дзень аперацыя была спыненая.

29 красавіка сепаратысты захапілі ключавыя адміністрацыйныя будынкі ў Луганску - самым усходнім абласным цэнтры Украіны. Штурм праходзіў з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі. Пад кантролем захопнікаў - абласная адміністрацыя, пракуратура, СБУ, МУС і тэлерадыёцэнтр горада. 1 траўня сепаратысты занялі шэраг ключавых будынкаў у Данецку.

2 траўня ўкраінскія жаўнеры аднавілі антытэрарыстычную аперацыю ў Славянску і вызваліла частку горада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках