29 красавiка 2024, панядзелак, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адстаўны беларускі міліцыянт выкрадзены тэрарыстамі ў Данецку

7
Адстаўны беларускі міліцыянт выкрадзены тэрарыстамі ў Данецку

Выкрадзены кіраўнік самаабароны Данецкай вобласці - берасцеец Аляксандр Якубовіч.

У Данецку баевікі затрымалі і вывезлі ў невядомым кірунку кіраўніка Самаабароны Данецкай вобласці Аляксандра Якубовіча. Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на сведчанні мясцовых жыхароў.

Са слоў відавочцаў, Якубовіч быў схоплены пад 15:30 паводле мясцовага часу. У затрыманні бралі ўдзел блізу 12 чалавек, узброеных пісталетамі расейскай вытворчасці. Пасля кіраўнік быў вывезены ў невядомым кірунку на мікрааўтобусе «Фольксваген».

Паводле звестак агенцтва, адзін з выкрадальнікаў раней быў неаднаразова заўважаны на мітынгах прарасейскіх актывістаў.

Аляксандр Якубовіч - саракагадовы адстаўны міліцыянт, які пераехаў у Данецк з Берасця. У час супрацьстаяння на Майдане ён знаходзіўся ў Кіеве і камандаваў 28-й сотняй Самаабароны. Цяпер беларус вярнуўся ў Данецк, дзе бярэ ўдзел у праўкраінскіх акцыях, ён таксама з'яўляецца адным з дарадцаў сакратара Рады бяспекі Украіны Андрэя Парубія.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках