18 траўня 2024, Субота, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісту Юрыю Рубцову пагражаюць крымінальнай справай

27
Актывісту Юрыю Рубцову пагражаюць крымінальнай справай

Гомельскага апазіцыянера хоць абвінаваціць у «абразе суддзі».

Следчы камітэт Савецкага раёна Менска праводзіць праверку па факце абразы жыхаром Гомеля Юрыем Рубцовым суддзі Кірыла Палулеха, паведамляе ПЦ «Вясна».

Пасля традыцыйнага шэсця «Чарнобыльскі шлях», на якім Рубцоў прыйшоў у майцы з надпісам «Лукашэнка, сыходзь», актывіста затрымалі супрацоўнікі міліцыі. 28 красавіка суддзя суда Савецкага раёна Менска Кірыл Палулех вынес рашэнне пакараць Рубцова арыштам на 25 сутак за «непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы» і «дробнае хуліганства».

На суд Юрыя Рубцова прывезлі без майкі, якую міліцыянты адабралі пры затрыманні. Падчас разгляду адміністрацыйнай справы, абураны несправядлівым правасуддзем, Рубцоў, на думку суддзі, нібыта вымавіў у яго бок слова «падонак».

Па выніках праверкі стане вядома, ці будзе супраць актывіста ўзбуджаная справа.

Юрый Рубцоў павінен выйсці на волю з турмы на вуліцы Акрэсціна ў Менску 21 траўня.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках