26 красавiка 2024, Пятніца, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік БРСМ хоча публікаваць імёны наркагандляроў у СМІ

101
Кіраўнік БРСМ хоча публікаваць імёны наркагандляроў у СМІ

Першы сакратар БРСМ прапанаваў публікаваць у інтэрнэце імёны асуджаных за наркагандаль.

Пра гэта першы сакратар лукашэнкаўскага саюза моладзі, намеснік старшыні пастаяннай камісіі «савета рэспублікі» па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю Ігар Бузоўскі заявіў сёння журналістам, перадае БелТА.

«Не ведаю, як гэта будзе ўспрынята грамадствам, але мы хочам публікаваць імёны людзей, якія былі прыцягнутыя за распаўсюд наркотыкаў, у СМІ і Інтэрнэце. Іх прозвішчы і імёны і фатаграфіі. Скажу шчыра, у Інтэрнэце я іх не знайшоў. Хабарнікаў і людзей, якія забіваюць, можна знайсці. Чаму мы не бачым тых, хто распаўсюджвае наркотыкі? Гэтыя людзі павінны ганіцца грамадствам», - заявіў ён.

Кіраўнік БРСМ адзначыў, што наркаманія - комплексная праблема, і з ёй нельга змагацца толькі забароннымі мерамі. «Калі мы будзем кіравацца выключна тым, што трэба знайсці, пакараць і пасадзіць, то не даможамся нічога», - сказаў Бузоўскі. На яго думку, праблема наркаманіі павінна вырашацца і праз выхаванне чалавека ў цэлым.

Напісаць каментар 101

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках