26 красавiка 2024, Пятніца, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гродзенскія прадпрымальнікі: Калі на нас не звернуць увагі - будзе забастоўка

21
Гродзенскія прадпрымальнікі: Калі на нас не звернуць увагі - будзе забастоўка

Работнікі рынкаў пагражаюць новымі пратэстамі.

Падпісаны Лукашэнкам указ аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці, можа прывесці да таго, што большасць ІП застануцца без сродкаў да існавання, лічаць прадпрымальнікі з рынку «Карона» ў Гродна.

Адна з прадавачак паказвае карэспандэнту «Радыё Свабода» некалькі шортаў і кажа, што ўсе яны розныя па складзе тканіны, пашыву і на кожны з іх патрабуецца асобны сертыфікат:

«Нават адзін сертыфікат - гэта вельмі дорага, каля мільёна рублёў. А калі ў мяне шмат найменняў тавараў, то на кожныя шорты, на кожную кофту, кожны касцюм зрабіць гэта вельмі дорага».

«Я, напэўна, буду закрываць свой бізнес. Дзе я вазьму гэтыя сертыфікаты, калі я ваджу тавар з Масквы, а там ні ў каго іх няма і ніхто іх не выдае? А калі рабіць тут сертыфікат, то ў мяне ўжо гэты тавар ніхто не купіць», - дадае іншая прадпрымальніца.

«Мы ў дзяржавы грошай не просім мы зарабляем іх самі і падаткі плацім немалыя. Але ўрад не лічыць прадпрымальнікаў за людзей», - абурана адзначае трэцяя жанчына.

Яшчэ адна з супрацоўніц рынку падкрэслівае:

«Наступіць нейкі перыяд, што прадпрымальнікі ўсе разам возьмуць адпачынак і не будуць плаціць падаткі ў бюджэт. Але мы яшчэ думаем. Калі на нас не захочуць звяртаць увагі, то будзе забастощка ці яшчэ якая-небудзь акцыя»

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках