27 красавiка 2024, Субота, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя спалілі дом Царова ў Днепрапятроўску

18
Невядомыя спалілі дом Царова ў Днепрапятроўску

Дом закідалі кактэйлямі Молатава.

Народны дэпутат Украіны Алег Цароў паведаміў, што напад на яго жыллё было здзейснены сёння ноччу, піша "Корреспондент".

"Сёння ўначы спалілі мой дом у Днепрапятроўску. Прыехалі на двух аўтобусах узброеныя людзі ў дзве гадзіны ночы і закідалі дом кактэйлямі Молатава. Нападнікі адчувалі сябе ўпэўнена. Тое, як спальвалі - здымалі на камеру, напэўна, каб даць справаздачу за праведзеную працу", - паведаміў Цароў.

Ён таксама адзначыў, што каля дома шмат стрэляных гільзаў.

У той жа час, ніхто не пацярпеў, паколькі жонка, дзеці і маці Царова з'ехалі з Днепрапятроўска раней.

Нагадаем, 15 траўня ўжо спрабавалі спаліць дом Царова, але пераблыталі яго з суседскім.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках