4 траўня 2024, Субота, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У канцы траўня ў Беларусь прыбудуць расейскія дэсантнікі

16
У канцы траўня ў Беларусь прыбудуць расейскія дэсантнікі

Расейскія і беларускія дэсантнікі правядуць спаборніцтва па баявой падрыхтоўцы.

Пра гэта паведаміў "Інтэрфаксу" ў сераду афіцыйны прадстаўнік ПДВ РФ падпалкоўнік Яўген Мяшкоў.

"У канцы траўня расейскія дэсантнікі сумесна з беларускімі вайскоўцамі на працягу чатырох дзён будуць змагацца па розных прадметах баявой падрыхтоўкі", - сказаў Мяшкоў.

Ён удакладніў, што ў спаборніцтвы ўключаны марш-кідок на 30 км, пераадоленне спецыяльнай паласы перашкод, рукапашная сутычка, а таксама праверка тэарэтычных ведаў па базавых ваенных дысцыплінах.

У якасці ўзнагароды за перамогу на спаборніцтвах прадугледжаны нагрудны знак "Доблесць і майстэрства", адзначыў Мяшкоў.

Адзначым, што 25 траўня ў суседняй Украіне праходзяць прэзідэнцкія выбары. Расея ў гэты час арганізуе авіявучэнні ў Варонежскай вобласці.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках