4 траўня 2024, Субота, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы ў Горлаўцы баявік: Мы былі завербаваныя афіцэрамі ГВУ і ФСБ

11

Украінскія сілавікі затрымалі двух баевікоў, якія праводзілі выведвальныя дзеянні ў Данбасе.

Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік групы інфармавання антытэрарыстычнай аперацыі Уладзіслаў Селязнёў.

Пры затрыманні ў баявікоў канфіскавана 2 адзінкі РПГ-26, 2 адзінкі РПГ-7В, аўтамат АК-74 з падствольным гранатамётам, патроны да аўтамата Калашнікава, гранаты для падствольнага гранатамёта. Затрыманыя далі паказаньні аб сваёй дзейнасці, якая накіраваная на дэстабілізацыю сітуацыі ва ўсходніх абласцях Украіны.

«Атрыманая інфармацыя пацвярджае актыўнае прыцягненне вайскоўцаў Расейскай Федэрацыі, у прыватнасці, афіцэраў ФСБ і ГВУ, да падрыхтоўкі баевікоў, якія ажыццяўляюць тэрарыстычныя акты на тэрыторыі Украіны і займаюцца бандытызмам і забойствамі», - адзначае Селязнёў.

Адзін з затрыманых баевікоў распавёў, што праходзіў курс падрыхтоўкі на тэрыторыі адной з вайсковых частак на тэрыторыі Растоўскай вобласці. На ваенным палігоне ён і яго саўдзельнікі праходзілі навучанне, падчас якога вывучалі правілы выкарыстання ПЗРК і РПГ.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках