4 траўня 2024, Субота, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рынат Ахметаў: ДНР - гэта прайдзісветы, якія ўзялі Данбас у закладнікі

4

Бізнесмен прагназуе, што баевікоў хутка будуць гнаць у шыю.

Уладальнік холдынгу СКМ Рынат Ахметаў лічыць, што Данбасу не па дарозе з самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікай, піша lb.ua.

Пра гэта гаворыцца ў новай заяве бізнесмена, якая апублікаваная на сайце СКМ.

"Я перакананы, што ДНР падманвае людзей. Яны падманваюць народ Данбаса. Гэта - прайдзісветы, яны ўзялі ў закладнікі ўвесь Данбас і тэрарызуюць яго. Хто яны? Што гэта за людзі? Адкуль узяліся гэтыя "геніі"? Хто яны былі ўчора? Яны не стварылі ніводнага працоўнага месца. Гэта кучка прайдзісветаў, якія тэрарызуюць Данбас... Я перакананы, што ў самы бліжэйшы час іх будуць гнаць у шыю", - заявіў Ахметаў.

"Калі хто-небудзь з вас думае, што яны вядуць нас да поспеху, гэта памылка. Гэта вялікая памылка. Яны вядуць да краху, да галечы, да голаду і холаду. Сваімі дзеяннямі яны не абараняюць Данбас, яны знішчаюць Данбас", - лічыць ён.

Ахметаў падзякаваў усім, хто ўзяў удзел у акцыі "Голас Данбаса", і паабяцаў, што падобныя мерапрыемствы працягнуцца і ў далейшым.

"Мне шмат хто задае пытанне - што далей? Змагацца, змагацца і яшчэ раз - змагацца. Я глыбока перакананы, што аўтаматамі і кулямётамі народ не накарміць і ніколі не пабудаваць моцную краіну з моцнай эканомікай, з годнай працай і з годнай зарплатай", - заявіў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках