3 траўня 2024, Пятніца, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў не збіраецца адмаўляцца ад iPhone і iPad

25
Мядзведзеў не збіраецца адмаўляцца ад iPhone і iPad

Адмаўляцца ад прадукцыі кампаніі Apple - смешна, лічыць прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў.

"Пры чым тут нашы сённяшнія спрэчкі з Амерыкай і айфон? Давайце тады адмовімся ад любых імпартных рэчаў, і што ў нас будзе? Паўночная Карэя? Гэта не наш шлях. Больш за тое, я наадварот лічу, што ні мы, ні амерыканцы, ні еўрапейцы не павінны ні ад чаго адмаўляцца. Шкодзіць амерыканцам пры дапамозе адмовы ад прадукцыі Apple - гэта смешна", - заявіў Дзмітрый Мядзведзеў у інтэрв'ю газеце "Комсомольская правда".

Ён заўважыў, што ў працы карыстаецца двума планшэтамі, якія належаць дзяржаве, і абверг чуткі, што ў іх змяшчаюцца гульні. "Ніякіх гульняў няма. У мяне два дзяржаўных планшэта. У адзін запампоўваюцца дакументы да пасяджэння ўрада, а ў другі - матэрыялы да мерапрыемстваў, у якіх я бяру ўдзел", - растлумачыў прэм'ер.

Праз iPhone і iPad, дадаў Мядзведзеў, ён часта праглядае газеты.

З'явіліся ў прэм'ера і армянскія аналагі iPhone і iPad. "Яны (калегі з Арменіі) мне падарылі армфон і армпад. Але іх у гэтым кабінеце няма", - распавёў Мядзведзеў.

У 2010 годзе Дзмітрый Мядзведзеў, які тады займаў пасаду прэзідэнта Расеі , атрымаў у падарунак ад кіраўніка Apple Стыва Джобса новы iPhone 4. Пасля выхаду iPhone 5 Мядзведзеў змяніў смартфон.

Фота: AFP

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках