4 траўня 2024, Субота, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту цэменту

13
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту цэменту

Імпарт у Беларусь цэменту, ліставога паліраванага шкла і шклатары з-за межаў адзінай мытнай тэрыторыі МС будзе ліцэнзавацца.

Урад Беларусі сваёй пастановай N468 прыняў рашэнне аб увядзенні з 1 чэрвеня 2014 года ліцэнзавання імпарту ў рэспубліку з-за межаў Мытнага саюза "тройкі" цэменту, ліставога паліраванага шкла і шклатары, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у прэс-службе ўрада са спасылкай на адпаведны дакумент.

Там удакладнілі, што пастанова ўступае ў сілу з 1 чэрвеня 2014 года і дзейнічае да 30 лістапада бягучага года.

У адпаведнасці з дакументам разавыя ліцэнзіі на імпарт будзе выдаваць Мінбудархітэктуры пры ўмове, што ў міністэрства з арганізацыяй-вытворцам цэменту, шкла і шклатары заключанае пагадненне аб умовах паставак у Беларусь гэтай прадукцыі. Прычым у пагадненнях павінны быць устаноўленыя аб'ёмы (квоты) паставак і мінімальныя кошты на цэмент, шкло і шклатару.

Акрамя таго, умовамі выдачы ліцэнзіі вызначана, што знешнегандлёвымі кантрактамі (дамовамі) павінны быць прадугледжаныя пастаўкі цэменту, шкла і шклатары ў Беларусь па коштах не ніжэй мінімальных коштаў, устаноўленых дамовамі аб умовах паставак цэменту, шкла і шклатары.

Пастанова ўстанаўлівае парадак выдачы ліцэнзіі, у тым ліку вызначае пералік неабходных дакументаў.

Міністэрству замежных спраў Беларусі даручана паведаміць Еўразійскай эканамічнай камісіі пра прынятае рашэнне і ўнесці на разгляд ЕЭК прапанову аб прымяненні іншымі членамі Мытнага саюза мер, аналагічных прынятай у Беларусі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках