27 красавiка 2024, Субота, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь бярэ ўдзел у маштабных вучэннях РФ на мяжы з Украінай

25
Беларусь бярэ ўдзел у маштабных вучэннях РФ на мяжы з Украінай

Вучэнні пройдуць з 20 па 26 траўня.

Пра гэта паведаміў у сераду галоўнакамандуючы ВПС РФ генерал-лейтэнант Віктар Бондараў, перадае "Сегодня".

"Наперадзе ў нас чацвёрты этап - міжнародны. У ім возьмуць удзел экіпажы Беларусі, Казахстана і Кітая. У французаў, здаецца, нешта не атрымліваецца", - сказаў ён журналістам у Варонежы.

Міжнародны этап конкурсу, як чакаецца, пройдзе з 20 па 26 траўня. У якасці назіральнікаў прыедуць дэлегацыі Егіпта, Пакістана і Індыі. Пасля яны могуць таксама ўзяць удзел у дадзеных спаборніцтвах.

Упершыню такі конкурс праводзіўся летам 2013 года ў Ліпецку з удзелам лепшых лётчыкаў Узброеных сіл РФ. У гэтым годзе спаборніцтвы будуць міжнароднымі. Афіцыйнае адкрыццё Усерасейскага конкурсу адбудзецца 21 траўня на базе Ваенна-паветранай акадэміі ў Варонежы.

Расея мае намер правесці ваенныя вучэнні паблізу Украіны падчас прэзідэнцкіх выбараў у гэтай краіне. Кіеў заклікаў Маскву адмовіцца ад гэтых вучэнняў, так як гэта можа паспрыяць эскалацыі сітуацыі ва Украіне.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках