3 траўня 2024, Пятніца, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец прэзентуе новую кнігу «Беларуская глыбіня»

Павел Севярынец прэзентуе новую кнігу «Беларуская глыбіня»

Прэзентацыі кнігі «Беларуская глыбіня» былога палітвязня пройдуць у Оршы, Маладзечна, Магілёве.

20 траўня сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Павал Севярынец правёў прэзентацыю сваёй новай кнігі «Беларуская глыбіня» ў Барысаве, 21-га правядзе ў Оршы, 23-га - у Маладзечна, 24-га - у Магілёве.

Кніга выйшла ў 2014 годзе ў серыі «Кнігарня пісьменніка» (пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў) у выдавецтве «Логвінаў», паведамляе прэс-служба БХД.

Яна была напісаная Паўлам Севярынцам падчас трохгадовай ссылкі за «Плошчу» ў спэцкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна (Брэсцкая вобл.). Гэта - серыя эсэ пра беларускую глыбінку на тэму гісторыі і нацыянальнай ідэі.

Нагадаем, Павел Севярынец, які падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў кіраваў выбарчым штабам кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы ад БХД Віталя Рымашэўскага, адбываў трохгадовае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года. Яго арыштавалі ў ноч на 20 снежня на выхадзе з плошчы Незалежнасці. Пяць месяцаў пасля арышту Севярынец правёў у следчым ізалятары КДБ.

У траўні 2011 года суд Заводскага раёна Менска прызнаў яго вінаватым па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і прыгаварыў да трох гадоў абмежавання волі ў Куплінскай спецкамендатуры №7.

Палітык выйшаў на свабоду 19 кастрычніка 2013 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках