4 траўня 2024, Субота, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швейцарыя ўвяла санкцыі супраць Царова, Валодзіна і Шаманава

Швейцарыя ўвяла санкцыі супраць Царова, Валодзіна і Шаманава

Санкцыі ўведзеныя супраць 13 грамадзян Украіны і Расеі, а таксама 2 кампаній з-за сітуацыі ва Украіне.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Федэральнага дэпартамента па эканамічных пытаннях, адукацыі і даследаваннях Швейцарыі ад 20 траўня, пішуць "Украинские новости".

У прыватнасці, акрамя Царова, санкцыі ўвялі супраць першага намесніка - кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Расеі Вячаслава Валодзіна, камандуючага паветрана-дэсантных войскаў Расеі Уладзіміра Шаманава, старшыні камітэта Дзяржаўнай Думы Расеі па канстытуцыйным заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Уладзіміра Плігіна.

Таксама санкцыі ўвялі супраць выконваючага абавязкі начальніка Упраўлення федэральнай міграцыйнай службы ў не прызнанай Украінай Рэспубліцы Крым Пятра Яраша, Алега Кажуры, які выконвае абавязкі начальніка Упраўлення федэральнай міграцыйнай службы ў Севастопалі, самаабвешчанага мэра Славянска Вячаслава Панамарова, падпалкоўніка Галоўнага выведвальнага ўпраўлення Расеі Ігара Безлера і шэрагу іншых верхаводаў сепаратыстаў.

Пры гэтым санкцыі былі ўведзеныя супраць дзяржаўнага акцыянернага таварыства "Чарнаморнафтагаз" (Сімферопаль) і кампаніі "Феадосія".

1 траўня Швейцарыя ўвяла дадатковыя санкцыі супраць 15 расейцаў і ўкраінцаў, якія маюць дачыненне да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках