4 траўня 2024, Субота, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску на 25% падаражэлі грамадскія прыбіральні

16
У Менску на 25% падаражэлі грамадскія прыбіральні

Грамадскія прыбіральні Менска, размешчаныя ў спецыяльных кабінках у розных частках горада, падаражэлі.

Наведванне гарадскіх грамадскіх прыбіральняў цяпер абыходзіцца менчукам і гасцям сталіцы ў 5000 рублёў замест 4 тысяч, якія трэба было заплаціць за дадзеную паслугу яшчэ ў пачатку траўня.

Пра гэта карэспандэнту агенцтва "Менск-Навіны" распавёў дырэктар УП "МАФ" ДВА "Гаррамаўтадар Менгарвыканкама" Віталь Сульжыцкі.

Ён таксама паведаміў, што нягледзячы на павышэнне кошту паслугі, яе акупнасць па-ранейшаму знаходзіцца на ўзроўні каля 30%. Гэта звязана з ростам коштаў на ваду, цеплавую і электраэнергію, а таксама расходныя матэрыялы.

У найбліжэйшай будучыні, як запэўніў Сульжыцкі, чарговага падаражання паслуг грамадскіх прыбіральняў не плануецца, па меншай меры да пачатку наступнага ацяпляльнага сезона.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках