4 траўня 2024, Субота, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Батальён дэпутата Ляшко затрымаў чатырох верхаводаў сепаратыстаў

26
Батальён дэпутата Ляшко затрымаў чатырох верхаводаў сепаратыстаў

Яны дастаўленыя ў Кіеў.

Пра гэта дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Алег Ляшко напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». Паводле яго слоў, кіраўнікі сепаратыстаў былі затрыманыя ўчора ў Данецкай вобласці. Дэпутат пералічвае імёны арыштаваных:

Палтарацкая Ірына, самаабвешчаны «мэр» горада Торэз, Яніеў Дзяніс, старшыня акруговай камісіі так званага «рэферэндуму аб незалежнасці Данецкай народнай рэспублікі» ў Торэзе, Палякоў Ігар, намеснік самаабвешчанага «мэра» Торэз, арганізатар тэрактаў і пагромаў, у мінулым - супрацоўнік МУС Украіны, завербаваны расейскімі спецслужбамі, Сімко Аляксандр, лідар тэрарыстаў у горадзе Снежнае.

«Усе затрыманыя ўжо дастаўленыя намі ў Кіеў. З гэтага часу і надоўга іх родны дом - турма. І так будзе з кожным тэрарыстам», - піша Алег Ляшко.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках