4 траўня 2024, Субота, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выканкам Краснага Луча захоплены тэрарыстамі

Выканкам Краснага Луча захоплены тэрарыстамі

Будынак выканкама ў горадзе Красны Луч Луганскай вобласці захоплены ўзброенымі баевікамі.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў прэс-службе абласнога аддзялення Камітэта выбаршчыкаў Украіны, піша «Лiга.нет».

Учора акруговая выбарчая камісія тэрытарыяльнай выбарчай акругі №109 правяла пасяджэнне, на якім зарэгістравала назіральнікаў і прыняла зварот у ЦВК аб неабходнасці забяспечыць ахову выбаркамаў. Аднак адправіць яго не ўдалося, паколькі ў камісіі не было сістэмнага адміністратара.

«Сёння ж трапіць у памяшканне акруговай камісіі яе членам не атрымалася, паколькі будынак красналуцкага гарсавета заняты ўзброенымі аўтаматамі сепаратыстамі. А ўчора ўвечары да члена акруговай камісіі Людмілы Падольскай сепаратысты заявіліся дамоў. Збіцця, рабаванняў і выкраданняў на гэты раз не было», - заявілі ў абласным аддзяленні Камітэта выбаршчыкаў Украіны.

Нагадаем, 16 траўня ўзброеныя баевікі разграмілі акруговыя выбаркамы. Учора баевікі разграмілі АВК 104 акругі (Кастрычніцкі раён Луганска) і сарвалі трэнінг работнікаў участковых камісій ТВК № 105.) Тэрытарыяльных выбарчых акругаў № № 105 і 106 у Луганскай вобласці. 20 траўня быў захоплены выбаркам ў Марыупалі, ёсць пацярпелыя.

Фота: EPA

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках