3 траўня 2024, Пятніца, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждума дазволіла саджаць у турму за ўдзел у мітынгах

15
Дзярждума дазволіла саджаць у турму за ўдзел у мітынгах

За неаднаразовы ўдзел у несанкцыянаваных акцыях у Расеі прапануюць саджаць на пяць гадоў.

У Крымінальны кодэкс краіны прапануецца дадаць артыкул 212.1, які ўстанаўлівае адказнасць за неаднаразовае парушэнне ўстаноўленага парадку арганізацыі альбо правядзення збору, мітынгу, дэманстрацыі, шэсця або пікетавання.

Караць парушальнікаў будуць штрафам ад 600 тысяч да 1 млн рублёў, абавязковымі і папраўчымі работамі альбо пазбаўленнем волі тэрмінам да пяці гадоў. Акрамя таго, прапануецца пашырыць паўнамоцтвы паліцыі па папярэджанні масавых беспарадкаў, перадае BBC.

У прыватнасці, павялічыцца пералік забароненых да праносу на акцыі прадметаў, супрацоўнікі правапарадку атрымаюць права ачапляць тэрыторыю не толькі для спынення, але і для папярэджання супрацьпраўных дзеянняў.

За непадпарадкаванне паліцыі ў ходзе мерапрыемстваў дэпутаты прапануюць павялічыць тэрмін арышту яго арганізатараў і ўдзельнікаў да 30 дзён.

Асобна ў тэксце агаворваюцца правілы працы на мітынгах журналістаў, якія, дзеля ўласнай бяспекі, павінны мець "ясна бачны адметны знак прадстаўніка сродкаў масавай інфармацыі".

Аргументуючы неабходнасць прыняцця законапраекта ў Дзярждуме, яго аўтар - Аляксандр Сідзякін - прывёў у прыклад рашэнне па справе "Кокс супраць штата Луізіяна", што тычыцца першай папраўкі да канстытуцыі ЗША, якая абвяшчае свабоду мірных сходаў.

"Правы на свабоду слова і сходаў, з'яўляючыся фундаментальнымі для нашага дэмакратычнага грамадства, тым не менш, не азначаюць, што кожны, хто жадае выказаць сваё меркаванне ці ідэі, можа зрабіць гэта публічна ў любым грамадскім месцы ці ж у любы час", - працытаваў чыноўнік пастанову амерыканскага суддзі, адзначыўшы, што практыка абмежавання мітынгаў ёсць і ў ЗША.

Звярнуўся адзінарос і да рускіх філосафаў, нагадаўшы, што яшчэ Мікалай Бярдзяеў сцвярджаў: правы немагчымыя без абавязкаў.

Аднак нагодай для перагляду заканадаўства менавіта цяпер сталі падзеі на Украіне.

"Я не хачу, каб вуліцы расейскіх гарадоў ператвараліся ў вуліцу Грушэўскага", - напісаў Сідзякін у сваім акаўнце ў "Твітэры" пасля ўнясення праекта на разгляд.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках