4 траўня 2024, Субота, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея і Кітай падпісалі кантракт аб пастаўках газу

49
Расея і Кітай падпісалі кантракт аб пастаўках газу

«Газпрам» і CNPC падпісалі ў сераду дамову куплі-продажу прыроднага газу з пастаўкай па ўсходнім маршруце.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости».

Мемарандум аб узаемаразуменні па праекце паставак газу ў Кітай па ўсходнім маршруце, якія плануецца ажыццяўляць па адводзе ад газаправода «Сіла Сібіры», быў падпісаны яшчэ ў сакавіку 2013 года. З тых часоў бакам усё ніяк не ўдавалася канчаткова ўзгадніць пытанне кошту.

Кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер раней паведамляў, што «Газпрам» можа атрымаць ад КНР аванс пад пастаўкі газу, якія могуць пачацца у 2018 годзе ў аб'ёме 38 мільярдаў кубаметраў у год з магчымым ростам да 60 мільярдаў. Кантракт планавалася заключыць на 30 гадоў.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках