3 траўня 2024, Пятніца, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ашчадбанк прадаставіць «Нафтану» крэдыт на €2 мільярда

7
Ашчадбанк прадаставіць «Нафтану» крэдыт на €2 мільярда

Ашчадбанк плануе адкрыць крэдытную лінію на €2 млрд беларускаму нафтаперапрацоўчаму заводу «Нафтан».

Грашовыя сродкі будуць накіраваныя на арганізацыю новай вытворчасці, перадае РІА «Новости». Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка на прамысловым форуме, які праходзіць у Менску.

Паводле яго слоў, будзе наладжаная новая вытворчасць тэрэфталевай кіслаты. На дадзены момант яе вытворчасць энергазатратная, і тэхналогіі састарэлі. Асноўным спажыўцом хімічнай прадукцыі стане «Магілёўхімвалакно».

Канкрэтныя ўмовы прадастаўлення крэдыту будуць абмяркоўвацца пазней.

«Гэта пакуль мемарандум. Умовы будуць пазней агаворвацца, але безумоўна, мяркуецца, што гэты крэдыт будзе прадастаўлены пад гарантыі ўрада», - заявіў Сямашка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках