4 траўня 2024, Субота, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Батальён «Данбас» - міліцыі: Забудзеце прысягу - выганім (Відэа)

22

Украінскія вайскоўцы правялі выхаваўчую працу сярод памагатых тэрарыстаў.

Камандзір дабравольніцкага батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка растлумачыў супрацоўнікам міліцыі, якія супрацоўнічалі з сепаратыстамі, якія наступствы могуць іх чакаць у выпадку парушэння прысягі. Відэаролік, зняты ў адным з аддзяленняў на захадзе Данецкай вобласці, сёння выкладзены ў інтэрнэце.

Асцярожна, нецэнзурная лексіка

«Нам надакучыла, што тут выкрадаюць, забіваюць і бясчынствуюць людзі пад расейскімі сцягамі. Хто забыўся прысягу на вернасць Украіне? Я ваша маўчанне ўспрымаю як наяўнасць хоць бы рэшткаў сумлення. Па ўсёй Данецкай вобласці прыходзяць нейкія людзі, штурмуюць РАУС, забіраюць зброю, тварам кладуць людзей у бруд. Марадзёрства ўсюды», - сказаў ён, нагадаўшы, што мясцовыя праваахоўныя органы не аказваюць супраціву бандытам. Супрацоўнікі міліцыі ў гэты час стаялі апусціўшы вочы.

«Тут украінская зямля і тут будзе ўкраінская ўлада. Мы дапаможам вам ахоўваць парадак. Парушыце прысягу - выганім», - заявіў Сямён Сяменчанка.

Батальён «Данбас» тыдзень таму пачаў вызваленне тэрыторыі Данецкай вобласці ад сепаратыстаў і тэрарыстаў. Некалькі дзён таму байцы занялі Вяліканавасёлкаўскі раён.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках