4 траўня 2024, Субота, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіст LifeNews: Мы ўтаілі сапраўдную мэту прыезду ва Украіну

27

У інтэрнэце з'явілася відэа допыту затрыманых у Краматорску супрацоўнікаў расейскага тэлеканала.

Журналіст LifeNews Марат Сайчанка распавёў пра прычыны свайго затрымання ўкраінскімі вайскоўцамі пад Краматорскам. Ён заявіў, што разам са сваім калегам Алегам Сідзякіным прыбылі на тэрыторыю Украіны для выканання журналісцкай дзейнасці, аднак пры перасячэнні мяжы ў аэрапорце Барыспаль ўтаілі сапраўдную мэту візіту.

Учора ў інтэрнэце з'явілася відэа, якое паказвае, якую менавіта мэту прыбыцця ўтаілі «журналісты». У роліку бачна, як група тэрарыстаў спрабавала ўзяць блокпост за вёскай Чэрапкоўкай. Голас за кадрам належыць аператару LifeNews. Ён - фактычны камандзір і наводчык. Як перадае з месца сутыкнення «карэспандэнт», бой доўжыўся каля 40 хвілін. Нацгвардыя ўжыла буйнакаліберныя кулямёты. Пасля таго як была задзейнічана цяжкая бронетэхніка, тэрарысты адступілі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках