4 траўня 2024, Субота, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада Бяспекі ААН збярэцца на закрытае пасяджэнне па Украіне

13
Рада Бяспекі ААН збярэцца на закрытае пасяджэнне па Украіне

Рада Бяспекі ААН у закрытым рэжыме абмяркуе крызіс ва Украіне.

Кансультацыі пачнуцца ў 10:00 па часе Нью-Йорка (17:00 па Менску), паведамляе "Радыё Свабода".

Чакаецца, што перад дыпламатамі з 15 краін выступіць памочнік генеральнага сакратара ААН па правах чалавека Іван Шымонавіч, які каардынуе працу назіральнікаў ва Украіне.

Члены Рады Бяспекі таксама абмяркуюць падрыхтоўку да прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне.

Пастаянны член РБ Расея абвінавачвае Шымонавіча ў неаб'ектыўным асвятленні сітуацыі ва Украіне. Расейскі прадстаўнік Віталь Чуркін на пасяджэннях нязменна застаецца ў адзіноце з крытыкай дзеянняў украінскай улады. Яму апаніруюць дыпламаты з іншых краін, якія з'яўляюцца пастаяннымі членамі ААН, - ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі. Кітай займае ва ўкраінскім пытанні нейтральную пазіцыю. Непастаянныя члены Рады Бяспекі, сярод якіх цяпер Аўстралія, Аргенціна, Люксембург і іншыя, крытычна ставяцца да дзеянняў і выказванняў Расеі адносна Украіны.

РБ ААН не можа прыняць абавязковага да выканання рашэння па Украіне. Расея выкарыстоўвае права вета на любыя рашэнні па гэтым пытанні.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках