4 траўня 2024, Субота, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Капскі - расейцам: Не трэба лезці з нагамі на стол

11
Анатоль Капскі - расейцам: Не трэба лезці з нагамі на стол

Старшыня праўлення БАТЭ Анатоль Капскі падзяліўся меркаваннем аб паводзінах расейскіх заўзятараў.

Капскі падзяліўся меркаваннем з сайтам by.tribuna.com.

- Напэўна чулі пра тое, што нядаўна адбылося ў Санкт-Пецярбургу. Ці існуе праблема заўзятараў у Беларусі?

- Выдатна дасведчаны пра тое, што адбываецца ў РФПЛ. З аднаго боку, у Расеі нядаўна былі прынятыя сур'ёзныя заканадаўчыя меры з жорсткім падыходам. Я рызыкую нарвацца на крытыку нашага фан-сектара, але ёсць рэчы, праз якія пераходзіць нельга. У нас былі канфлікты, звязаныя з рознай забароненай сімволікай. Для мяне проста было дзікасцю пачуць калісьці ад піцерскіх фанатаў абразы на адрас Яшына. Часцяком трыбуны ў сваіх мэтах выкарыстоўваюць людзі, якім начхаць на футбол. Калі ў нас будзе нешта падобнае, будзем прымаць меры.

- Мы былі на матчы БАТЭ - «Дынама Менск», паўтары гадзіны і не пачулі ніводнага мацюка, і гэта дзіўна.

- Бывае ўсё, але ў цэлым у нас народ крыху іншы. Нядаўна праводзіў дзелавую сустрэчу ў Менску, гэта было перад гульнёй Расеі і Казахстана на хакейным чэмпіянаце свету. На свае вочы бачыў шмат падвыпілых заўзятараў. Потым прачытаў у прэсе статыстыку правапарушэнняў. Аказалася, што колькасць злачынстваў падчас правядзення першынства скарацілася. У нас былі асцярогі наконт таго, што людзі, пра якіх мы казалі, выкарыстоўваюць свята 9 траўня ў сваіх мэтах. На шчасце, усё прайшло ціха і мірна. Мы маленькі, але горды народ і не жадаем, каб у краіне дамінавалі рускія, палякі ці хто-небудзь іншы, але пры гэтым рады ўсім гасцям, калі яны, вобразна кажучы, не лезуць з нагамі на стол.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках