4 траўня 2024, Субота, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гродзенскага дарожніка канфіскавалі трактар за п'яную язду

9
У гродзенскага дарожніка канфіскавалі трактар за п'яную язду

Зараз кіроўца дарожна-будаўнічай арганізацыі павінен пакрыць прадпрыемству амаль 61 млн рублёў.

Першы выпадак канфіскацыі транспартнага сродку ў прадпрыемства за паўторную язду работніка ў п'яным выглядзе зафіксаваны ў Гродзенскай вобласці, паведамляе "Вечерний Гродно".

Дзятлаўчанін, які быў раней пазбаўлены правоў за кіраванне аўтамабілем ў стане алкагольнага ап'янення, схаваў ад наймальніка гэты факт і ўладкаваўся на працу трактарыстам у КПРСУП "Гроднааблдарбуд" (ДРБУ-119 г. Дзятлава) у лістападзе мінулага года, распавялі ў пракуратуры Гродзенскай вобласці. Праз 7 месяцаў ён зноў сеў за руль у п'яным выглядзе.

- У наяўнасці склад крымінальнага злачынства, нягледзячы на тое што першы раз трактарыст падпіўшы кіраваў сваім легкавіком, а паўторна - трактарам МТЗ-82, які належыць арганізацыі. Таму Дзятлаўскім РАСК была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 317 ч. 1 КК РБ, - патлумачыў старшы памочнік пракурора Гродзенскай вобласці Вячаслаў Ігнацік.

Рашэннем суда Дзятлаўскага раёна трактарыст быў прызнаны вінаватым, а ў якасці пакарання атрымаў 2 гады папраўчых работ з утрыманнем 25% заробку з пазбаўленнем на 5 гадоў права кіраваць усімі відамі транспартных сродкаў.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй арт. 61 КК РБ "Канфіскацыя маёмасці" судом прымененая спецыяльная канфіскацыя на карысць дзяржавы замацаванага за ім трактара, які належыць дарожна-будаўнічай арганізацыі.

У інтарэсах прадпрыемства пракурор раёна прад'явіў у суд пазоўную заяву аб спагнанні з вінаватага кошту канфіскаванага трактара. Суд задаволіў яго патрабаванне і вынес рашэнне аб спагнанні з трактарыста 60 млн 997 тыс рублёў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках