3 траўня 2024, Пятніца, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымчанам, якія адмовіліся ад грамадзянства РФ, пагражаюць расправай

4
Крымчанам, якія адмовіліся ад грамадзянства РФ, пагражаюць расправай

Працэс «адмовы ад грамадзянства Расеі» ў Крыме ператварыўся ў механізм выяўлення і пераследу людзей, не лаяльных Маскве.

Пра гэта піша ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік украінскага Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

«Cама працэдура «адмовы ад грамадзянства» тых жыхароў, хто не жадае прымаць грамадзянства РФ, больш складаная, - на афармленне неабходных дакументаў і чаканне ў чэргах у органах Федэральнай міграцыйнай службы РФ сыходзіць да тыдня.

Адначасова грамадзян, якія вырашылі адмовіцца ад грамадзянства Расеі, па хатніх адрасах «наведваюць» прадстаўнікі мясцовай так званай «самаабароны», якія патрабуюць ад дадзеных грамадзян з'язджаць з Крыма. У ходзе такіх патрабаванняў гучаць пагрозы фізічнай расправы», - піша эксперт.

Падобныя факты суполка «Інфармацыйны супраціў» зафіксавала ў Сімферопалі і Судаку.

«Цалкам відавочна, што дадзеныя правакацыі ладзяцца пры актыўным удзеле ФМС РФ , якая перадае адрасы і прозвішчы «не лаяльных» грамадзян мясцовым бандфармаванням», - падкрэслівае Дзмітрый Тымчук.

Ён адзначае, што аўтаматычнае прадастаўленне грамадзянства Расеі крымчанам без іх на тое згоды з'яўляецца грубейшым парушэннем нормаў міжнароднага права.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках