4 траўня 2024, Субота, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галодныя гульні: бразільскі падлетак стварыў графіці пра ЧС па футболе

7

Партрэт, галоднага дзіцяці, які плача, якому няма чаго больш есць, акрамя як футбольны мяч, з'явіўся ў Сан Паула.

За тры тыдні да першай гульні Кубка свету па футболе ў інтэрнэце ўжо з'явіўся яе вобраз, які наўрад ці ацэніць FIFA.

Малюнак створаны 15 красавіка 14-гадовым бразільскім мастаком Паула Іта і менш чым праз тыдзень стаў міжнароднай сенсацыяй, піша Slate.com (пераклад - charter97.org).

Партрэт, галоднага дзіцяці, які плача, якому няма чаго больш есць, акрамя як футбольны мяч, з'явіўся на браме адной са школ у Сан Паула, раён Пампея. Неўзабаве ён прыцягнуў вялікую ўвагу на «Фэйсбуку»: у пабліку TV Revolta ён быў лайкнуты і расшараны больш 40.000 разоў.

«Праўда ў тым, што ў Бразіліі так шмат рэчаў не так, што нават цяжка зразумець, з чаго пачаць, - піша аўтар малюнка Паула ў сваім «Фэйсбуку» - Я не хацеў сказаць, што ніхто нічога не робіць, каб змагацца з беднасцю. Але мы павінны паказаць сабе і ўсяму свету, што сітуацыя ўсё яшчэ не суцяшальная».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках