4 траўня 2024, Субота, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна хоча праверыць заявы Пуціна

4

Украіна накіравала Расейскай Федэрацыі запыт з просьбай дазволіць правесці назіральны палёт над яе тэрыторыяй.

Пра гэта ідзе гаворка ў каментары Міністэрства замежных спраў Украіны адносна правядзення назіральнага палёту над тэрыторыяй Расейскай Федэрацыі па дамове па адкрытым небе, паведамляе РБК.

"Украіна і Расейская Федэрацыя з'яўляюцца бакамі Дамовы па адкрытым небе (ДАН), якая прадугледжвае шэраг мер, накіраваных на павышэнне стабільнасці, транспарэнтнасці і памяншэння пагрозы ўзнікнення канфліктаў. У сувязі з гэтым 21 траўня 2014 года Украіна, у адпаведнасці з часткай III дадатка L ДАН, накіравала Расейскай Федэрацыі каналамі сувязі АБСЕ запыт на правядзенне надзвычайнага (пазаквотнага) назіральнага палёту над расейскай тэрыторыяй", - гаворыцца ў каментары.

Як адзначаюць у міністэрстве, у адпаведнасці з палажэннямі дамовы, расейскі бок павінен даць адказ на запыт Украіны на працягу 24 гадзін, то бок, да 11:00 па кіеўскім часе 22 траўня 2014 г.

"Украінскі бок спадзяецца, што Расейская Федэрацыя пацвердзіць гатоўнасць прыняць назіральную місію Украіны па ДАН. Мэтай яе правядзення з'яўляецца, у тым ліку, праверка інфармацыі аб абвешчаным расейскім кіраўніцтвам адводзе падраздзяленняў УС РФ ад межаў Украіны", - гаворыцца ў каментары.

Нагадаем, Украіна ўжо праводзіла такі палёт над тэрыторыяй РФ у сакавіку 2014 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках