3 траўня 2024, Пятніца, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрыярх Філарэт блаславіў антытэрарыстычную аперацыю

23
Патрыярх Філарэт блаславіў антытэрарыстычную аперацыю

Свяцейшы патрыярх Філарэт асвяціў і перадаў мікрааўтобус з уласнага гаража ў падарунак другога батальёну Нацыянальнай гвардыі.

Пра гэта паведаміла прэс-служба УПЦ КП.

Патрыярх таксама благаславіў батальён на адпраўку на Данбас. Сіламі гвардзейцаў другога батальёна будзе праводзіцца Антытэрарыстычная аперацыя, а таксама будуць узмоцненыя блок-пасты.

Мікрааўтобус быў набыты Кіеўскай Патрыярхіяй ў 2006 годзе. На ім перавозілі мошчы Святой Вялікапакутніцы Барбары падчас Усеўкраінскага Хроснага ходу з яе мошчамі.

Другі батальён Нацыянальнай гвардыі Украіны быў надоечы сфарміраваны з добраахвотнікаў Самаабароны Майдана. Цяпер добраахвотнікі праходзяць службу ў батальёне як кантрактнікі.

На благаславенне патрыярха Філарэта вайсковым святаром другога батальёна Нацыянальнай гвардыі Украіны стаў манах Свята-Мікалаеўскага Жыдзічаўскага манастыра на Валыні іераманах Макарый (Дядюзь). Айцец Макарый будзе суправаджаць вайскоўцаў батальёна на Данбасе падчас выканання імі баявых задач.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках