3 траўня 2024, Пятніца, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзянін Вугоршчыны вызвалены з палону тэрарыстаў

1
Грамадзянін Вугоршчыны вызвалены з палону тэрарыстаў

Баевікі, што дзейнічаюць на ўсходзе Украіны, вызвалілі з палону грамадзяніна Вугоршчыны, якога яны захапілі ў нядзелю.

Пра гэта паведаміў аддзел сувязяў з грамадскасцю Цэнтра барацьбы з тэрарызмам Вугоршчыны, піша "Укрінформ".

"Цэнтру барацьбы з тэрарызмам Вугоршчыны ў супрацоўніцтве з украінскай партнёрскай службай у выніку перамоваў удалося дамагчыся вызвалення з палону вугорца, які працуе ва Украіне", - паведамілі ва ўстанове.

Паводле інфармацыі вугорскага Цэнтра барацьбы з тэрарызмам, грамадзянін Вугоршчыны ўжо пакінуў зону збройнага канфлікту.

Нагадаем, 20 траўня Цэнтр барацьбы з тэрарызмам Вугоршчыны паведаміў, што ў нядзелю на ўсходзе Украіны невядомыя баевікі захапілі ў палон грамадзяніна Вугоршчыны. Паводле іх інфармацыі, мужчыну, які падарожнічаў ў зоне канфлікту на вугорскім аўтамабілі, трымалі ў палоне невядомыя ўзброеныя людзі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках