4 траўня 2024, Субота, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеры ўзламалі базу звестак eBay

Хакеры ўзламалі базу звестак eBay

Фінансавая інфармацыя ва ўзламанай базе не захоўвалася.

Хакеры ўзламалі базу звестак адной з найбуйнейшых онлайн-пляцовак куплі-продажу тавараў eBay. У рукі зламыснікаў маглі патрапіць зашыфраваныя паролі і іншыя персанальныя звесткі, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні eBay ў сераду, 21 траўня.

EBay просіць карыстальнікаў змяніць паролі да сваіх акаўнтаў, піша «Корреспондент».

У базе звестак, узлом якой адбыўся ў канцы лютага-пачатку сакавіка, знаходзіліся імёны карыстальнікаў eBay, паролі ў зашыфраваным выглядзе, адрасы электроннай пошты, фізічныя адрасы, нумары тэлефонаў і даты нараджэння. Пра тое, што рэгістрацыйныя звесткі супрацоўнікаў eBay трапілі ў рукі зламыснікаў, стала вядома камаль два тыдні таму, а ўзлом базы звестак быў выяўлены толькі нядаўна.

Аднак фінансавая інфармацыя, у тым ліку звесткі банкаўскіх карт, і канфідэнцыйныя персанальныя звесткі на ўзламанай базе не захоўваліся.

У eBay нагадалі, што фінансавыя звесткі, якія выкарыстоўваюцца ў працы з сэрвісам, захоўваюцца асобна ў зашыфраваным фармаце.

Кампанія не выявіла якой-небудзь ашуканскай актыўнасці з акаўнтамі карыстальнікаў eBay пасля ўзлому. Акрамя таго, eBay сцвярджае, што не выявіла фактаў несанкцыянаванага доступу да акаўнтаў у сваёй аплатнай сістэме PayPal і да асабістай і фінансавай інфармацыі PayPal-карыстальнікаў хакеры дабрацца не здолелі.

Кампанія разам з праваахоўнымі органамі і спецыялістамі інфармацыйнай бяспекі на гэты момант вядзе расследаванне несанкцыянаванага доступу ў сістэму, а таксама прымае дадатковыя захады для абароны карыстальнікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках