4 траўня 2024, Субота, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабянін падзякаваў Лімонаву

2
Сабянін падзякаваў Лімонаву

Мэрыя Масквы ўпершыню узгадніла мітынг "Стратэгіі-31" на Трыўмфальнай плошчы.

Гэтую інфармацыю ў размове з РБК пацвердзіў супрацоўнік сталічнага дэпартамента рэгіянальнай бяспекі. Раней аб тым, што на правядзенне мітынгу ў абарону 31-га артыкула Канстытуцыі ўпершыню атрыманы дазвол уладаў, паведаміў у сваім Twitter чалец выканкама партыі "Другая Расея" Аляксандр Аверын.

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма. Цяпер кіраўнік сталічнага дэпартамента рэгіянальнай бяспекі Аляксей Маёраў недаступны для каментароў. Раней мэрыя Масквы ва ўзгадненні такіх мерапрыемстваў адмаўляла.

"Стратэгія-31" - серыя пратэстных акцый у абарону свабоды сходаў, якая гарантаваная арт.31 Канстытуцыі Расеі. Акцыі праводзяцца з 31 траўня 2009 года. Ініцыятарам выступіў лідар "Другой Расеі " Эдуард Лімонаў. Пасля акцыі падтрымалі расейскія праваабарончыя арганізацыі, у прыватнасці Маскоўская Хельсінская група на чале з Людмілай Аляксеевай, а таксама левая і ліберальная апазіцыя.

Цягам паўтары гадоў праваахоўнікі на акцыях рэгулярна затрымлівалі Сяргея Удальцова, Барыса Нямцова, Іллю Яшына ды іншых апазіцыйных актывістаў. Адны з пастаянных заяўнікаў акцыі, каардынатар "Левага фронту" Канстанцін Касякін, Яшын і Нямцоў, затрыманыя 31 снежня 2010 года і змешчаныя пад адміністрацыйны арышт, былі прызнаныя Amnesty International "вязнямі сумлення".

У кастрычніку 2010 года ўлады ўпершыню дазволілі акцыю на Трыўмфальнай плошчы, але не Лімонаву, а групе праваабаронцаў на чале з Аляксеевай. Лімонаў, які абвясціў пра раскол у пратэстнай кааліцыі і які ўзяўся правесці на тым жа месцы контракцыю, быў дастаўлены паліцыяй на месца правядзення ўзгодненага мітынгу. Неўзабаве пасля гэтага актыўнасць "Стратэгіі-31" пачала згасаць: у акцыях працягвалі ўдзельнічаць толькі прыхільнікі Лімонава і некаторыя радыкальныя дэмакраты.

Узгадненне акцыі на Трыўмфальнай плошчы ў размове з РБК Яшын звязаў са заменай Лімонава ў спісе заяўнікаў (у адпаведнасці з папраўкамі ў закон аб сходах, прынятымі ў 2012, права заяўляць масавыя акцыі пазбавіліся людзі, якія раней прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці). "Лімонаў не стаў больш упарціцца ў сваёй прынцыповасці і знайшоў кампраміс з мэрыяй", - мяркуе Яшын. Аверын для каментароў быў недаступны.

Апошнім часам Лімонаў, які раней крытыкаваў палітыку расейскіх уладаў, падтрымліваў іх дзеянні ў дачыненні да ліберальнай апазіцый і далучэння Крыму да Расеі. "Лімонаў з Трыўмфальнай плошчы даўно дэзэртаваў, - мяркуе Яшын. - Агульная рыторыка Лімонава апошнім часам такая, што ён крытыкуе дэмакратычную апазіцыю, а не прэзідэнта Пуціна".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках