4 траўня 2024, Субота, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенец здаў у міліцыю кулямёт Дзегцярова

31
Гарадзенец здаў у міліцыю кулямёт Дзегцярова

Малады гарадзенец самохаць здаў у міліцыю кулямёт Дзегцярова.

Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў начальнік Ленінскага РАУС Гародні Васіль Найдзенка.

27- гадовы жыхар абласнога цэнтра выявіў кулямёт у хляве ў двары жылога дома свайго дзеда ў Шчучынскім раёне. Прызначаная балістычная экспэртыза рарытэтнай знаходкі, мяркуецца, што гэта сапраўды ручны кулямёт Дзегцярова. Гэты тып стралковай зброі паступіў на ўзбраенне ў 1927 годзе і выкарыстоўваўся ў якасці асноўнай зброі агнявой падтрымкі пяхоты аж да канца другой сусветнай вайны.

Як патлумачыў часовы выканаўца абавязкай старшага інспектара дазвольнай работы УАПП УУС Гарадзенскага аблвыканкама Пётр Друць, цяпер увайшоў у дзеянне ўказ ад 24 красавіка 2014 года «Аб рэгістрацыі не ўлічанай ва ўстаноўленым парадку цывільнай зброі», згодна з якім жыхары Беларусі, якія маюць незарэгістраваную цывільную зброю, да 1 ліпеня 2014 года могуць яе зарэгістраваць, звярнуўшыся ў органы ўнутраных спраў; ад адказнасці за незаконнае захоўванне ў такім выпадку яны вызваляюцца.

«Гэты кулямёт зарэгістраваны, вядома, не будзе, бо гэта баявая зброя. Пасля правядзення экспэртызы і атрымання сэртыфіката ён, магчыма, будзе перададзены ў экспазіцыю музэя альбо ўтылізаваны», - сказаў Пётр Друць.

Паводле ягоных слоў, жыхары Гарадзенскай вобласці пакуль рэагуюць на новы ўказ нясмела, хоць усё часцей цікавяцца магчымасцю зарэгістраваць незаконна захоўваную зброю. Ужо адзначаныя выпадкі здачы для наступнай рэгістрацыі пнэўматычнага пісталета ў Ленінскім раёне Гародні, гладкарулевай стрэльбы ў Наваградскім раёне.

«Жыхары вобласці пакуль больш пытаюць, а мы са свайго боку максімальна інфармуем іх аб магчымасці рэгістрацыі незарэгістраванай зброі. Цяжка сказаць, колькі такой зброі ёсць у насельніцтва. Аднак, паводле нашай ацэнкі, гэты ўказ можа зацікавіць прынамсі паляўнічых і асоб з іхнага кола», - сказаў ён. Цяпер у вобласці налічваецца блізу 1,5 тысяч адзінак зарэгістраванай наразной і гладкарулевай зброі.

Пётр Друць паведаміў таксама, што кожны год падчас комплексу захадаў для добраахвотнай здачы зброі «Арсэнал» у рэгіёне адбіраецца ў насельніцтва 50-70 адзінак зброі і ад 2 да 4 тысяч боепрыпасаў. Напрыклад, у лютым сёлета жыхар Гарадзенскага раёна аднаасобна здаў у міліцыю цэлую калекцыю: баявы карабін, пісталет, блізу 10 расейскіх, польскіх і японскіх штых-нажоў, афіцэрскі корцік, патроны і некалькі скрынак з порахам.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках