4 траўня 2024, Субота, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Кучма: Расея заганяе Украіну ў NATO

6
Леанід Кучма: Расея заганяе Украіну ў NATO

Замест Будапешцкага мемарандума аб гарантыях бяспекі Украіне трэба было заключаць паўнавартасную міждзяржаўную дамову.

Пра гэта экс-прэзідэнт Леанід Кучма заявіў на круглым стале нацыянальнага адзінства ў Мікалаеве, піша "Лiга.нет".

«Я ўчора слухаў інтэрв'ю Дзмітрыя Мядзведзева Bloomberg. Ён сказаў, што Расея ніколі не брала на сябе абавязацельствы адносна тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Добра, расейцаў ён падманвае, але навошта свет падманваць? Так, ён цяпер не ўспрымае мемарандум, які па сутнасці з'яўляецца дэкларацыяй намераў. Мабыць, Украіна дала маху, калі яго падпісвала і не настаяла на дамове», - заявіў былы прэзідэнт.

Кучма таксама адзначыў, што ў адрозненне ад кіраўнікоў Расеі Уладзіміра Пуціна і Дзмітрыя Мядзведзева, прэзідэнт Барыс Ельцын выконваў усе міжнародныя абавязацельствы. Са слоў Кучмы, Мядзведзеў схлусіў, што Расея не гарантавала тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

«А дамова 1997 года, якую я з Ельцыным падпісваў? Там пяць пунктаў адносна тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Ельцын быў гарантам тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, ён сваімі дзеяннямі дэманстраваў гэта. А сёння што? Кожны дзень войскі адводзяць ад украінскай мяжы, а яны на тым жа месцы застаюцца. Украінцам можна вешаць локшыну, але свету навошта?» - абурыўся Кучма.

На думку экс-прэзідэнта, Расея сваімі дзеяннямі заганяе Украіну ў NATO.

«Не, мы не гарантуем тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, кажа Мядзведзеў. А хто будзе гарантаваць?», - задаўся пытаннем Кучма.

Нагадаем, сёння ў Мікалаеве прайшоў трэці круглы стол нацыянальнага адзінства. Палітыкі і грамадскія дзеячы абмяркоўваюць шляхі выхаду Украіны з сітуацыі, звязанай з агрэсіяй Расеі і з праявамі сепаратызму. Першы раўнд Дыялогу нацыянальнага адзінства, ініцыяваны ўрадам Украіны, адбыўся 14 траўня ў Кіеве, у Вярхоўнай Радзе. Другі раўнд прайшоў 17 траўня ў Харкаве. Напярэдадні, 21 траўня, Вярхоўная Рада Украіны прыняла Мемарандум згоды і міру. У дакуменце пазначаная пазіцыя парламента і план яго дзеянняў дзеля захавання цэласнасці Украіны.

Будапешцкі мемарандум аб гарантыях бяспекі Беларусі і Украіны быў падпісаны ў снежні 1994 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках