3 траўня 2024, Пятніца, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея будзе прадаваць газ Кітаю з мінімальнай рэнтабельнасцю

77
Расея будзе прадаваць газ Кітаю з мінімальнай рэнтабельнасцю

Рэкордны па суме і аб'ёму газавы кантракт Газпрома з CNPC укладзены на выгадных для Кітая ўмовах.

Для расейскай манаполіі ён можа апынуцца мінімальна рэнтабельным, кажуць эксперты. Застрахавацца ад страт дапаможа ўдзел кітайцаў у выдатках на будаўніцтва трубаправода ад радовішчаў да спажыўцоў.

Тэрмін дзеяння падпісанага сёння кантракту на пастаўкі газу ў Кітай разлічаны на 30 гадоў. Агульная цана кантракту - 400 млрд даляраў, цытуе старшыню ўпраўлення Газпрома Аляксея Мілера ІТАР-ТАСС.

Зыходзячы з гэтай інфармацыі і пры ўмове штогадовых паставак у памеры 38 млрд куб. м, кошт на газ для Кітая складзе дзесьці 350 даляраў за 1 тыс. куб. м, падлічыла аналітык «ВТБ Капіталу»" Кацярына Родзіна. Такія ж разлікі ў кіраўніка актывамі Concern General Invest Уладзіслава Мятнёва, піша РБК.

«Гэта на 8% ніжэй экспартнага кошту Газпрома ў пастаўках у Еўропу ў 2013 годзе. Пры штогадовым аб'ёме паставак у 38 млрд куб. м гэты кантракт можа прыносіць Газпрому дадаткова 8% прыбытку, або $13,3 млрд у год», - тлумачыць Мятнёў. Формула кошту ў кантракце прывязаная да «нафтавага кошыку», гаворыцца ў паведамленні Газпрома. Дадаецца, што ў кантракт уключана ўмова «бяры або плаці».

Для паставак газу ў Кітай плануецца распрацоўка Чаяндзінскага і Кавыкцінскага радовішчаў у Якуціі і Іркуцкай вобласці, а таксама будаўніцтва адгалінавання ад газаправода «Моц Сібіры». Інвестыцыі ў інфраструктуру ў рамках газавага кантракту з боку Расеі і Кітая складуць больш за 70 млрд даляраў, паведаміў Пуцін. Мілер заявіў, што аб'ём расейскіх інвестыцый складзе 55 млрд даляраў.

Падлічыць рэнтабельнасць кантракту для Газпрома нельга, пакуль не раскрываюцца дакладныя тэрміны пастаўкі, аб'ёмы па гадах, умовы магчымага выкарыстання кітайскіх інвестыцый, адзначаюць апытаныя аналітыкі. «Праект генеруе пазітыўны NPV (чысты прыведзены кошт праекта) пры кошце газу $360 за 1 тыс. куб. м. Але фінальная эканоміка праекта будзе складацца ў тым ліку за кошт падаткаў, якія могуць мяняцца як у бок зніжэння, так і ў бок павелічэння», - адзначае Мятнёў.

Тэрмін кантракту ў 30 гадоў павінен прадугледжваць магчымасці індэксацыі або перагляду ўмоў на кошты. Не факт, што гэты перагляд заўсёды будзе на карысць Газпрома. Як паказвае досвед доўгатэрміновых кантрактаў з еўрапейскімі спажыўцамі, перагляд газавых цэн можа адбывацца і ў бок зніжэння цаны, разважае Мятнёў. Але ўдзел кітайскай стараны ў фінансаванні праекта дазваляе хаця б часткова засцерагчы Газпром ад рызыкі пагаршэння ўмоў коштаў паставак.

Са слоў Мілера, стораны прадугледзелі прадстаўленне прэферэнцый па ПЗКВ на расейскі газ, які будзе пастаўляцца ў Кітай. Пра магчымасць льгот Уладзімір Пуцін заяўляў напярэдадні. КНР у адказ гатовая была адмяніць імпартныя падаткі на расейскі газ.

Газпром вёў перамовы з Кітаем аб поўнамаштабных пастаўках прыроднага газу ў Паднябесную на працягу амаль 10 гадоў. У 2009 годзе стораны падпісалі рамачнае пагадненне аб асноўных умовах пастаўкі, якое прадугледжвае экспарт на кітайскі рынак да 68 млрд куб. м газу ў год. Увесну мінулага года аб'ёмы штогадовых паставак на першым этапе былі вызначаны ў 38 млрд куб. м, аднак дамовіцца аб кошце газу доўгі час не ўдавалася.

Паводле розных ацэнак, кошт тысячы кубаметраў мог бы скласці ад $380 да $590. Эксперты мяркуюць, што няпростая палітычная сітуацыя можа прывесці да таго, што Кітай атрымае расейскі газ са значнай зніжкай.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках