26 красавiка 2024, Пятніца, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянт - актывісту: Пашкадуй мяне, адкрый дзверы

61
Міліцыянт - актывісту: Пашкадуй мяне, адкрый дзверы

Актывіст апазіцыі Зміцер Паліенка выклаў у інтэрнэт запіс размовы з міліцыянтам, які прыйшоў яго затрымаць.

Хлопца прыйшлі забраць на суткі напярэдадні 9 Траўня. Але ён адмовіўся ўпусціць міліцыянта, і дыялог адбываўся праз замкнёныя дзверы, піша «Наша Нiва».

- Ты заўтра хочаш сесці надоўга?

- Куды сесці?

- У турму. Заўтра які дзень - 9 Траўня.

- І што?

- Інфармацыя ёсць, што ты хочаш заўтра нешта нарабіць.

- Інфармацыя была, што і на Дзень Волі я хацеў нешта нарабіць.

- На Дзень Волі тады падстрахаваліся...

Актывісту абяцалі двое сутак арышту, калі ён добраахвотна паедзе ў аддзяленне. Але Зміцер Паліенка адмовіўся. Тады міліцыянты пайшлі на хітрасць.

«Яны адключылі святло. Я папрасіў бацьку, каб ён выйшаў і ўключыў. А як толькі ён адчыніў дзверы, чацвёрка міліцыянтаў увалілася і пацягнула мяне на вуліцу. Адвезлі ў аддзяленне міліцыі на Ангарскай, затым у суд, потым у Заводскае РУУС, адтуль - у ізалятар. 10 дзён далі: быццам бы я лаяўся і размахваў рукамі. Пагражалі, што напішуць яшчэ і супраціў», - распавёў ён.

Паліенка адзначыў, што міліцыянты былі без формы, дакументаў не паказвалі. А чалавек, з якім ён непасрэдна меў дачыненні, прадставіўся ўчастковым. Хоць, са слоў хлопца, участковы ў яго іншы. Ён жа затрымліваў хлопца і папярэдні раз - 24 сакавіка. Тады Дзіме прапанавалі ўгоду: ён падпісвае пратакол і адпраўляецца на 2 сутак. Але ў выніку «закрылі» на 13 сутак.

«Абяцаў, што патрымае мяне да 26 сакавіка і адпусціць. Склаў пратакол і выпісаў штраф. Я даверыўся, падпісаў. А потым адвезлі ў суд», - распавёў ён.

Перад тым хлопца затрымалі за графіці. Тады яго збілі ў аддзяленні міліцыі.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках