3 траўня 2024, Пятніца, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пра «Хартыю», Керымава і развод

147
Лукашэнка пра «Хартыю», Керымава і развод

Беларускі дыктатар даў інтэрв'ю Ксеніі Сабчак.

Інтэрв'ю беларускага правадыра расейскай вядоўцы Ксеніі Сабчак выйшла сёння ўвечары на тэлеканале «Дождь».

Пра развод і Дар'ю Шманай

Лукашэнка расказаў пра свае стасункі са студэнткай БДЭУ Дар'яй Шманай.

«Яна працуе са мной два гады. Я ні на адной імпрэзе не сяджу з намыленай пысай з чыноўнікамі. З аднаго боку - сын, з другога - дзяўчынка. Я вядоўцу Паліну Шубу знаю шмат гадоў, яна мне кветкі ўручала, калі дзіцем была. У нас у службе пратаколу працуюць вельмі прыгожыя дзяўчаткі. Просяць, можна з вамі пасядзець, калі ласка! Калі б у мяне была такая дзяўчына, як Дар'я Шманай - гэта аж занадта!

Мая жонка жыве ў Шклове на старым месцы жыхарства. Я не разведзены. Мы з жонкай даўно не жывем разам, яна прыстойны чалавек.

Ведаеце, чаму Пуцін развёўся? Можа, гэтага хацеў іншы чалавек. Не ведаю, дзяўчына ці жанчына. Націснуць на прэзідэнта таксама можна», - сказаў ён.

Пра «Хартыю» і Керымава

«Апазіцыя - гэта добры заробак. Я не кажу, што там няма сумленных людзей. У апазіцыі людзі розныя, мабыць, ёсць аблудныя. Але я кажу пра верхавіну. У апазіцыі ёсць розныя «Гавары праўду», «Вясна», «Хартыя». Нешта там далі апазіцыі перад чэмпіянатам свету ў хакеі, дакладваюць мне спецслужбы, а я кажу, што яны ж не павезлі грошы з краіны. Дом купілі, самаход заправілі. Добра, што ім даюць там грошы, а нам не даводзіцца даплачваць ім, як робяць у Расеі.

У каго ёсць мільярды - ён ніколі не будзе апазіцыйным палітыкам (пра Прохарава).

Керымава мы б таксама заарыштавалі - і Расеі б яго не выдалі. Хто такі Валошын? Ён меншы за Баўмгэртнэра. Яго б ніхто не чапаў», - сказаў Лукашэнка.

Пра дапамогу Саакашвілі

Лукашэнка заявіў: «Ніхто за нас так не ваяваў на Захадзе, як Саакашвілі». «Ён з Амэрыкай быў на «ты», віцэ-прэзідэнту, прэзідэнту казаў: няправільна вы паводзіцеся ў дачыненні да Беларусі, ніякіх не павінна быць там санкцый, нармальная краіна, нармальны прэзідэнт».

Паводле ягоных слоў, прэзідэнт Грузіі ўвесь час запрашаў наведаць краіну, піша БелаПАН. «Я казаў: Міша, я не магу паехаць да цябе ў Грузію, таму што ну навошта лішнія праблемы? Кіраўніцтва Расеі не вельмі ўспрыме гэта нармальна. Давай пачакаем нейкага часу», - адзначыў Лукашэнка.

«Пуцін мае рацыю: трэба пагаварыць з сэпаратыстамі»

Лукашэнка заявіў, што з пункту гледжання права «рэферэндумы аб федэралізацыі» ў Данецкай і Луганскай абласцях Украіны не маюць ніякага значэння.

«Я не кажу, у якіх варунках праводзіўся рэферэндум... Кожны рэферэндум павінен праводзіцца на падставе канстытуцыі», - падкрэсліў Лукашэнка.

На пытанне, ці з'яўляюцца ініцыятары гэтых рэферэндумаў сэпаратыстамі, ён адказаў: «Сэпаратысты - гэта справа густу. Камусьці хочацца называць сэпаратыстамі, а мне хочацца сказаць, што занадта начвэрылі ва Украіне. Я вельмі добра ведаю, лепш чым хто-небудзь у Расеі, што адбываецца ва Украіне. З розных прычын, праз розныя каналы. Народ ачмурылі, народ ашалеў, яны не разумеюць, што адбываецца. Федэралізацыі, дэцэнтралізацыя, еўраінтэграцыя ды іншае. І тут Пуцін мае рацыю: трэба сабрацца і пагаварыць з гэтымі сэпаратыстамі так званымі - чаго ж вы хочаце? Вы не паўтарайце памылку Януковіча».

На думку Лукашэнкі, пакуль ва Украіне не будзе нацыянальнага лідэра, «там будзе вэрхал». «У гэтай сітуацыі патрэбны лідэр, чалавек, які прыйдзе, скажа: так, вось так зробім, і пойдуць усе».

Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што ён выступае за адзінства Украіны, а таксама паведаміў, што казаў пра гэта Уладзіміру Пуціну.

«Бакіева ўсе кінулі»

Лукашэнка расказаў, што падштурхнула яго дапамагчы Курманбеку Бакіеву, зрынутаму ўвесну 2010 года прэзідэнту Кыргызстана.

«Яго проста ўсё кінулі, ён быў ва ўцёках на поўдні Казахстана на руках з маленькімі дзеткамі, - сказаў Лукашэнка. - Ён мне затэлефанаваў увечары, я не змог з ім скантактавацца, а раніцой я яму затэлефанаваў і пытаюся: «Курманбек, што ў цябе там?» І ён заплакаў, кажа: «Саша, ты мне ніколі не быў сябрам, я сябраваў з іншымі, але я сёння фактычна ў лесе. Уратуй хоць бы дзяцей».

«Я ішоў па вуліцы, а побач са мной ішоў такі ж сыночак мой, як ягоны. І я гэта ўявіў, - працягнуў Лукашэнка. - І потым падумаў: ну якія ж псяюхі... Ну ўсё ж разам з аднога кубка пілі (часам, не штодзень), чаму кінулі чалавека? Спрэс эмацыйна, па-чалавечы. І я яго вывез, паслаў самалёт і яго вывез адтуль разам з дзеткамі».

Напісаць каментар 147

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках