3 траўня 2024, Пятніца, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Стралку» інкрымінуецца ўчыненне тэрактаў ва Украіне

10
«Стралку» інкрымінуецца ўчыненне тэрактаў ва Украіне

ГПУ ўзбудзіла крымінальныя справы ў дачыненні да тэрарыста.

У дачыненні да самаабвешчанага міністра абароны «Данецкай народнай рэспублікі» грамадзяніна Расеі Ігара Гіркіна (Стралкова) адкрыта крымінальная вытворчасць паводле факта стварэння ім тэрарыстычнай арганізацыі і ўчынення тэрарыстычных актаў на тэрыторыі Украіны, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры ў сераду.

«Ён падазраецца ва ўчыненні злачынстваў, якія прадугледжаны ч.1 арт.258-3 (стварэнне тэрарыстычнай групы або тэрарыстычнай арганізацыі), ч. 1 арт. 294 (масавыя беспарадкі), ч. 3 арт. 258 (тэракт) Крымінальнага кодэксу Украіны», - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

У Генпракуратуры Украіны адзначылі, што на працягу сакавіка-красавіка 2014 года з мэтай учынення тэрактаў на тэрыторыі Украінскай дзяржавы ўзгаданы расеец стварыў тэрарыстычную групоўку, кіраваў яе дзейнасцю, арганізаваў масавыя беспарадкі ў Харкаўскай, Луганскай, Данецкай абласцях, Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, якія суправаджаліся гвалтам у дачыненні да грамадзян, а таксама пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, захопам будынкаў і збудаванняў, піша korrespondent.net.

«Акрамя таго, ён учыніў тэрарыстычны акт, які прывёў да гібелі людзей і іншых цяжкіх наступстваў», - падкрэслілі ў ведамстве.

У Генпракуратуры таксама паведамілі, што ва ўзгаданай вытворчасці аб'яднаны шэраг іншых злачынных эпізодаў. У прыватнасці, адносна самаабвешчанага «губернатара ДНР» Паўла Губарава паводле фактаў учынення дзеянняў, накіраваных на гвалтоўнае змяненне або звяржэнне канстытуцыйнага ладу ці на захоп дзяржаўнай улады (ч.1 арт.109 КК Украіны).

«Таксама расследуецца факт арганізацыі грамадзянінам Расеі Безлерам па папярэдняй змове з Гіркіным масавых беспарадкаў на тэрыторыі Данецкай вобласці (ч.1 арт.294 КК Украіны) і факт садзейнічання намеснікам самаабвешчанага мэра Славянска Перепечаенкам тэрарыстычнай арганізацыі пад кіраўніцтвам Гіркіна», - адзначаецца ў паведамленні.

У рамках узгаданай вытворчасці, дадалі ў Генеральнай пракуратуры, «расследуецца факт садзейнічання тэрарыстычнай дзейнасці Гіркіна грамадзянінам Украіны Галубнічым, які 30 красавіка для выканання ўказанняў гэтага тэрарыста правёў сустрэчу ў Сімферопалі з членам арганізацыі «Паўднёва-Усходні фронт», падчас якой дамовіўся аб нелегальных пастаўках зброі ў паўднёва- ўсходнія рэгіёны Украіны, а таксама аб фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці на тэрыторыі Украінскага дзяржавы (ч.1 арт.258-3 КК Украіны)».

Зараз вышэйзгаданы ўкраінец затрыманы, яму паведамлена аб падазрэнні і абраная мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Адносна Безлера і Гіркіна складзена паведамленне аб падазрэнні, і прадстаўлены судом дазвол на іх затрыманне для абрання меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

«Згаданая крымінальная вытворчасць паводле факту стварэння тэрарыстычнай арганізацыі расследуецца галоўным следчым упраўленнем Службы бяспекі Украіны, а працэсуальнае кіраўніцтва ажыццяўляецца Генеральнай пракуратурай Украіны», - дадалі ў ведамстве.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках