3 траўня 2024, Пятніца, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таварны цягнік з Берасця вёз у Польшчу 60 тысяч пачкаў цыгарэт

6
Таварны цягнік з Берасця вёз у Польшчу 60 тысяч пачкаў цыгарэт

У адным з вагонаў грузавога цягніка Берасця-Малашэвічы выяўлена больш за 60 тысяч пачак цыгарэт.

Кантрабанду знайшлі 20 траўня пад 8 раніцы ў пункце пропуску "Буг" на чыгуначнай станцыі Берасце-Усходняе, піша БелаПАН.

"Падчас правядзення памежнага кантролю і надгляду грузавога цягніка Берасце-Малашэвічы (РП) у адным з вагонаў з драўнянымі трэскамі і габлюшкамі былі выяўленыя 46.000 пачкаў цыгарэт "Фэст" і 14.900 пачкаў цыгарэт West, схаваных ад мытнага надгляду", - сказаў першы намеснік начальніка Берасцейскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце Васіль Петрусевіч.

Паводле ягоных слоў, вядома, што груз з драўнянай габлюшкі і трэсак адпраўляў ДЛГУ "Хойніцкі лясгас". Атрымліваць груз павінна было таварыства з абмежаванай адказнасцю ў Польшчы.

Цыгарэты на агульную суму 438 млн 800 тысяч рублёў канфіскаваныя. Паводле гэтага факту праводзіцца праверка. Уласнік усталёўваецца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках