4 траўня 2024, Субота, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Беразоўскі заплаціў Бэлу, каб нехта сказаў пра Беларусь добрае

9
Лукашэнка: Беразоўскі заплаціў Бэлу, каб нехта сказаў пра Беларусь добрае

Беглы расейскі алігарх Барыс Беразоўскі, які памёр у Лондане ў сакавіку 2013 года, з'явіўся ў Беларусі з падачы расейскіх уладаў.

Пра гэта 21 траўня Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю расейскаму тэлеканалу "Дождж", паведамляе БелаПАН.

"Што да Бярозаўскага, які ў нас быў, не магу публічна ўсё вам расказаць, але не з маёй падачы ён тут з'явіўся, а з падачы вашых улад", - сказаў Лукашэнка, адмовіўшыся паведамляць якія-небудзь падрабязнасці.

Ён дадаў, што менавіта Беразоўскі заплаціў брытанскаму піяр-агенцтву лорда Цімаці Бэла за працу для паляпшэння іміджу Беларусі. "Ён (Беразоўскі) папрасіў Бэла, заплаціў грошы, я ў гэтым не разбіраўся, каб нехта сказаў пра Беларусь добрае, - паведаміў Лукашэнка. - Я быў супраць гэтага, калі даведаўся. Я ў гэта не веру, вось у гэтую піяршчыну, гэта часова. Усё трэба рабіць, калі надоўга, то спакойна, без мітусні. Так, гэта быў знак падзякі за тое, што ён (Берозаўскі) змог, як ён казаў, прыехаць на радзіму. "На жаль, я не магу пабываць у Расеі і абняць белую бярозку"- гэта ён даслоўна мне сказаў".

На ўдакладняльнае пытанне, у чым была ад гэтага выгада расейскіх уладаў, Лукашэнка адказаў: "Я вам скажу публічна адно: гэта было звязана з Грузіяй".

Нагадаем, у сакавіку 2008 года ў Менску былі затрыманыя амерыканскі юрыст Эмануіл Зэльцэр і ягоная сакратарка Уладлена Функ. У жніўні таго ж года Менскі гарадскі суд прызнаў іх вінаватымі ў выкарыстанні заведама фальшывых дакументаў і замаху на камерцыйны шпіянаж. Зэльцэр быў прысуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі, Функ - да года. Сваёй віны яны не прызналі. Зэльцэр быў вызвалены летам 2009 года дзякуючы ўмяшанню амерыканскіх сенатараў.

Як высветлілася пазней, пры абвінавачванні ў выкарыстанні загадзя падробленага дакумента мелася на ўвазе тэстамент нябожчыка грузінскага бізнэсоўцы Бадры Патаркацышвілі, адвакатам якога быў Зэльцэр. Удава Патаркацышвілі Іна Гудавадзэ і яго сябар расейскі бізнэсовец Барыс Беразоўскі абвясцілі гэты тэстамент падробкай.

Са слоў Зэльцэра, Беразоўскі быў "асноўным сведкам" на судзе ў Менску. Амерыканскі юрыст меркаваў, што ў яго затрыманні "быў агульны інтарэс Берозаўскага і каго-небудзь з беларускай верхавіны". Паводле інфармацыі Зэльцэра, Патаркацышвілі "інвеставаў амаль 200 млн даляраў ЗША ў беларускую нафтахімію".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках