7 траўня 2024, aўторак, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы сарвалі спробы прарыву мяжы з Расеяй

37
Украінскія вайскоўцы сарвалі спробы прарыву мяжы з Расеяй

Тэрарысты здзяйсняюць спробы прарваць дзяржаўную мяжу Украіны.

Зараз памежнікі стрымліваюць нападнікаў. Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.

"21 траўня ў 22:00 памежным нарадам ад аддзела памежнай службы "Краснадон" была выяўленая спроба праехаць ва Украіну з боку РФ па-за пунктам пропуску трох Камазаў. На патрабаванні памежнікаў спыніцца, як і на папераджальныя стрэлы ўверх, кіроўцы не адрэагавалі і спрабавалі прарвацца ў глыб тэрыторыі Украіны. Толькі пасля таго, як памежнікі пачалі страляць на паражэнне, машыны развярнуліся і вярнуліся ў Расею. Пра спробу прарыву праз мяжу былі праінфармаваныя расейскія памежнікі", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

У той жа дзень у 22:10 да аддзела памежнай службы "Станіца Луганская" пад'ехала група з 30 чалавек, узброеных аўтаматычнай зброяй, у тым ліку кулямётамі, і выставіла ўльтыматум здаць зброю і вызваліць памяшканне памежнага падраздзялення. Пасля адмовы і атрымання падмацавання ў 0:35 22 траўня баевікі пачалі штурм з ужываннем аўтаматаў, кулямётаў, гранатамёта і ручных гранат.

"Спроба захапіць памежнае падраздзяленне была адбітая", - адзначылі супрацоўнікі ведамства.

У 01:03 пачаўся другі штурм з ужываннем цяжкай аўтаматычнай зброі і падствольных гранатамётаў. З бліжэйшых дамоў пачалі страляць снайперы. Атака зноў была адбітая. Каля двух гадзін ночы тэрарысты распачалі трэцюю няўдалую спробу захапіць аддзел памежнай службы.

У ходзе баявых дзеянняў памежнікамі былі знішчаныя дзве агнявыя кропкі снайпераў і дарожны каток, якім нападаючыя спрабавалі праламаць браму на тэрыторыю падраздзялення.

Сярод памежнікаў ёсць параненыя і кантужаныя. У дадзены час арганізаванае ўмацаванне суседніх памежных падраздзяленняў і ўзмоцнены маніторынг за лініяй дзяржаўнай мяжы.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках