7 траўня 2024, aўторак, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар у шоку ад пытання Сабчак пра сваё пахаванне (Відэа)

114

Расейская журналістка Ксенія Сабчак задала Аляксандру Лукашэнку нечаканае пытанне.

«Вы калі-небудзь уяўлялі сабе свае пахаванне?» - спытала яна.

Кіраўнік Беларусі быў у шоку ад пытання, піша «Наша Нiва». Такую багатую міміку на яго твары рэдка калі ўбачыш. Праз некалькі секунд Лукашэнка ўсё ж сабраўся з думкамі і распавёў, што хоча быць пахаваны ў роднай вёсцы.

«Я ўсё больш схіляюся да таго, каб мяне пахавалі ў роднай вёсцы. Мне ў вёсцы спакайней. Малодшаму сыну ў вёсцы таксама падабаецца. Мы бярэм косы, граблі. Косім сена, сушым. Саджаем градкі. Пасадзілі бульбу, моркву. Хутка паеду, пагляджу як яно там», - патлумачыў ён.

Двухгадзіннае інтэрв'ю Лукашэнкі выйшла на расейскім тэлеканале «Дождь» учора ўвечары.

Напісаць каментар 114

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках