8 траўня 2024, Серада, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенны верталёт Расеі парушыў мяжу Украіны

4
Ваенны верталёт Расеі парушыў мяжу Украіны

У Дзяржаўнай памежнай службе Украіны паведамляюць, што ваенны верталёт Мі-8 у сераду ўвечары парушыў паветраную прастору краіны.

Пра гэта паведамляе агенцтва "Інтэрфакс-Украіна".

"Учора ўвечары каля 21.00 памежнікі назіралі, як расейскі ваенны верталёт Мі-8 на нізкай вышыні заляцеў на сто метраў на тэрыторыю Украіны, развярнуўся і паляцеў назад", - распавёў кіраўнік службы памежведамства Алег Слабадзян.

Паводле яго слоў, гэта адбылося на мяжы з Расеяй у Сумскай вобласці. Такім чынам, канстатуюць у Дзяржпамежслужбе, расейская ваенная авіяцыя працягвае парушаць паветраную прастору Украіны, нягледзячы на заявы кіраўніцтва РФ аб адводзе расейскіх войскаў і тэхнікі ад украінскіх межаў.

Нагадаем, раней Украіна заклікала Расейскую Федэрацыю ўстрымацца ад ажыццяўлення ў перыяд прэзідэнцкіх выбараў палётаў баявых самалётаў у непасрэднай блізкасці да межаў нашай дзяржавы.

Акрамя таго, МЗС Украіны запатрабаваў ад РФ да 17:00 22 траўня даць тлумачэнні адносна ваенных вучэнняў "Авіядартс-2014", якія павінны прайсці непадалёк ад украінскай мяжы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках