8 траўня 2024, Серада, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілу грузінскай царыцы Тамары знайшлі ў Інгушэціі

2
Магілу грузінскай царыцы Тамары знайшлі ў Інгушэціі

На тэрыторыі Інгушэціі знойдзеная пячора, у якой, магчыма, была пахаваная легендарная грузінская царыца Тамара.

Месца, дзе, як мяркуецца магла знаходзіцца царская пахавальня, было выяўлена рабочымі ў Асінаўскай цясніне. Як паведамляе ІТАР-ТАСС, месца магчымага пахавання царыцы ўжо наведаў кіраўнік Інгушэціі Юнус-Бек Яўкураў. Кіраўнік рэспублікі распарадзіўся старанна даследаваць пячору. Таксама ён сказаў узяць археалагічны аб'ект пад ахову, каб абараніць грабніцу ад "чорных капальнікаў".

Царыца Тамара памерла паміж 1209 і 1213 гадамі. Дакладная дата яе смерці невядомая, застаецца таямніцай і месца яе пахавання. Паводле легенды, царыца загадала схаваць сваю магілу. Тамара, як мяркуецца, баялася, што турэцкі султан Нукардзін спустошыць яе грабніцу, паколькі яна адмовілася прымаць іслам і выходзіць за яго замуж.

У цяперашні час у даследчыкаў ёсць некалькі альтэрнатыўных версій пра месца пахавання грузінскай царыцы. Па адной з іх, Тамара памерла ў замку Агарані, які цяпер называецца Каджорскай крэпасцю, размешчанай пад Тбілісі. Затым яе цела было перанесена ў Мцхету, а пасля гэтага - у царскую пахавальню ў Гелаці, дзе і аддадзеная зямлі. Паводле дадзеных Ватыкана, грузінскую царыцу пахавалі ў Палестыне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках