8 траўня 2024, Серада, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ваенным парадзе ў Менску возьмуць удзел расейскія «Іскандэры» і С-400

20
У ваенным парадзе ў Менску возьмуць удзел расейскія «Іскандэры» і С-400

У ваенным парадзе, які пройдзе ў Менску на Дзень Незалежнасці 3 ліпеня, возьмуць удзел вайскоўцы Узброеных сіл РФ.

Расейцы прадставяць тры калоны ваеннай тэхнікі: бронеаўтамабілі павышанай праходнасці ГАЗ-2230 "Тыгр", аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы "Іскандэр" і зенітныя ракетныя сістэмы вялікай і сярэдняй далёкасці С-400", паведамляе беларуская ваенная газета "Во славу Родины".

"Плануецца, што расейская тэхніка прыбудзе ў Беларусь у канцы чэрвеня і будзе задзейнічаная ўжо ў генеральнай рэпетыцыі параду", - адзначаецца ў газеце.

Усяго ў ваенным парадзе ў Дзень Незалежнасці возьмуць удзел звыш трох тысяч чалавек, каля 150 адзінак тэхнікі і больш за 35 паветраных судоў. Больш паловы яго ўдзельнікаў - афіцэры і курсанты Ваеннай акадэміі Беларусі. Упершыню па сталічным праспекце Машэрава пройдзе калона "партызанаў" у адпаведнай экіпіроўцы з рарытэтнымі ўзорамі стралковай зброі часоў Вялікай Айчыннай вайны, піша газета.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках