7 траўня 2024, aўторак, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве падатковая міліцыя заблакавала рэдакцыю газеты «Вести»

6
У Кіеве падатковая міліцыя заблакавала рэдакцыю газеты «Вести»

Рэдакцыю газеты "Вести", якая ўваходзіць у холдынг "Мультымедыя-інвест груп", заблакавала падатковая міліцыя.

Пра гэта піша "Телекритика".

Як адзначаецца, названыя меры ажыццёўленыя ў рамках крымінальнай вытворчасці аб здзяйсненні правапарушэнняў групай з юрыдычных і фізічных асоб па артыкулах Крымінальнага кодэкса Украіны ч.3 арт.212 "Ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў (абавязковых плацяжоў)", ч. 2 арт. 205 "Фіктыўнае прадпрымальніцтва" і ч.3 арт.209 "Легалізацыя (адмыванне) даходаў, атрыманых злачынным шляхам".

Дасудовым расследаваннем устаноўлена, што на рахунак ТАА "Известия Масс-Медиа" ад фіктыўнага прадпрыемства паступілі сродкі ў суме 93,6 млн грн, якія ў далейшым былі легалізаваныя.

Акрамя гэтага, выяўлена, што ў схеме легалізацыі грашовых сродкаў выкарыстоўваліся таксама асабістыя рахункі дырэктара ТАА "Известия Масс-Медиа" Ігара Гужвы.

Па словах крыніцы, на рахунак Гужвы залічаныя грашовыя сродкі ад шэрагу кампаній у якасці аплаты за сумнеўныя каштоўныя паперы на агульную суму 277,8 млн грыўняў. Частка атрыманых сродкаў у суме 54,1 млн грыўняў была знятая наяўнымі. У Гужвы адсутнічаюць задэклараваныя даходы для правядзення такіх аперацый. Сродкі паступалі ад структур, прама звязаных з алігархам Сяргеем Курчанкам.

"Известия" вядомыя сваёй прарасейскай пазіцыяй і лаяльнасцю да сепаратыстаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках