7 траўня 2024, aўторак, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчук: На павуцінні ў пад'ездзе гушкацца можна, як у гамаку

15
Менчук: На павуцінні ў пад'ездзе гушкацца можна, як у гамаку

Тэма несвоечасовай уборкі пад'ездаў невычэрпная.

Педантычныя і не вельмі жыхары раз-пораз закідваюць камунальнікаў скаргамі. А менчук Віктар Траццякоў, стаміўшыся ад перапіскі з кіраўніцтвам ЖКГ, паспрабаваў вырашыць праблему праз дзяржаўную прэсу. Жыхар дома № 27/1 на вуліцы Русіянава прыйшоў да карэспандэнтаў «Вечернего Минска» з важкім стосам лістоў з ЖРЭА Першамайскага раёна і ЖЭУ-100, усе паперы - адказы на яго шматразовыя звароты. Пачалася перапіска яшчэ ў 2012 годзе, а воз і зараз там, сцвярджае Віктар Дзмітрыевіч.

- На павуцінні ў пад'ездзе гашкацца можна, як у гамаку, паўсюль бруд, разводы, плямы на падлозе, недакуркі валяюцца, - наракае суразмоўца. - Колькі ні звяртаўся ў ЖРЭА і ЖЭУ, дасылаюць адпіскі. Так, некалькі разоў прыходзіла камісія, правяралі стан, акты складалі. Але амаль заўсёды станоўчыя. Маўляў, вільготная ўборка праведзеная па графіку, павуцінне абмялі, дваровая тэрыторыя ў здавальняючым стане. Не ведаю, як такі стан можа задавальняць.

Але ж у медаля ёсць і адваротны бок: як вядома, чыста там, дзе не смецяць. І жыхары дамоў нясуць не меншую адказнасць за парадак на сваёй тэрыторыі, чым дворнікі.

- Уборку пад'ездаў у доме № 27/1 на вуліцы Русіянава праводзяць па зацверджаным графіку, - кажа намеснік дырэктара па добраўпарадкаванні і санітарным утрыманні жыллёвага фонду ЖРЭА Першамайскага раёна Аляксей Андрэеў. - Гэты дом, як і многія іншыя, пастаянна кантралюем у частцы санітарнага стану, і ён здавальняючы. Праўда, нярэдка толькі непасрэдна пасля ўборкі. Ужо на наступны дзень ад яе можа і следу не застацца. У сувязі з гэтым мы прапаноўвалі жыхарам звярнуцца ў ЖРЭА і заключыць дамову аб аказанні платных паслуг, каб уборку праводзілі часцей, калі той, што па графіку, недастаткова. Але такіх зваротаў не было.

Тут дарэчы заўважыць, што медаль і на рабро можа стаць. Цалкам зразумелая і такая пазіцыя таго ж Віктара Траццякова: «Калі я не смеціў, чаму павінен з-за іншых нядбайных жыхароў плаціць за дадатковую уборку?» Здавалася б, не хочаш плаціць - прад'яві прэтэнзіі суседзям, якія чыняць беспарадкі на сваёй тэрыторыі. Але падобная ініцыятыва пагражае наступствамі. Аднойчы Віктар Дзмітрыевіч зрабіў заўвагу двум несазнацельным таварышам, так ледзь уцёк. Кола замкнулася.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках